Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Найбольш частыя пытанні (FAQ)
Даслаць сябру

Найбольш частыя пытанні (FAQ)

1

 
Ці могуць быць для мяне небяспечнымі падобныя назіранні за птушкамі ў сувязі з птушыным грыпам?
АПБ, як і іншыя партнэры асацыяцыі BirdLife International па ўсяму Свету, сур’ёзна адносіцца да птушынага грыпу. І пэўна тое, што назіранні за птушкамі не пагражаюць заражэннем гэтай хваробай. Але падтрыманне асноўных правілаў гігіены заўжды неабходнае, таму заўсёды мыйце рукі пасля вяртання дадому з вуліцы або кантакту з любой, нават хатняй, жывёлай. Ніколі не дакранайцеся да мёртвых жывёл і паведаміце аб такіх выпадках адпаведныя службы.
 
Як паглядзець вынікі?
Можна глядзець вынікі назіранняў 2 шляхамі: на картах і ў табліцах. Карты прасоўвання вясны змяняюцца кожны дзень, і актуальныя дзякуючы назіранням, якія дасылаюць удзельнікі кампаніі “Жывая вясна” з усёй Еўропы. Вынікі ў табліцах змяняюцца адразу пасля занясення дадзеных на сайт. Можна паглядзець, калі упершыню былі адзначаны птушкі ў асобных краінах Еўропы, або, абраўшы Беларусь, паглядзець даты па ўсіх абласцях. Націснуўшы опцыю “Паказаць колькасць назіранняў”, можна ўбачыць колькі назіранняў было зроблена ў Беларусі або тваёй вобласці.
 
Якая мэта гэтага праекту?
Галоўная мэта – атрымаць дадзеныя пра тое, як пералётныя птушкі вяртаюцца ў Еўропу. Даволі простыя назіранні, якія зробленыя вялікай колькасцю людзей у розных краінах Еўропы, могуць стаць выдатнай крыніцай інфармацыі аб тым, як птушкі мігрыруюць, якія ёсць заканамернасці і змены ў іх штогадовых падарожжах. Галоўны плюс гэтага праекту ў тым, што ён мае вялікі геаграфічны абсяг і шматлікіх удзельнікаў па ўсёй Еўропе. Аналіз дадзеных за некалькі гадоў зробіць мажлівым адзначыць трэнды ў прылётах птушак і паказаць, напрыклад, узаемасувязь паміж тэрмінамі прылётаў, і, напрыклад, кліматычнымі зменамі.
 
Дзе і як будзе выкарыстана інфармацыя, якую вы дасылаеце на сайт?
Дзякуючы інфармацыі, якую дасылаюць удзельнікі кампаніі “Жывая вясна”, міжнародная асацыяцыя BirdLife International зможа стварыць вобраз колькасці птушак, якія вяртаюцца з зімовак у Еўропу, устанавіць даты іх прылётаў, а таксама месцы, куды гэтыя птушкі вяртаюцца. Мы не ставім мэты падлічыць усіх птушак, якія вяртаюцца да нас (гэта невыканальная справа!), але можам адзначыць агульныя змены, якія адбываюцца пад час іх прылёту. Вынікі будуць апрацаваны і прааналізаваны па розных параметрах: агульнаеўрапейскім, па розных краінах і рэгіёнах – дзякуючы шматлікім удзельнікам, якія занясуць свае дадзеныя.
Mitsubishi Corporation