Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Хроніка Вясны   ›   Глабальнае пацяпленне - як мы даведаемся, што яно пачалося?
Друкаваць
Даслаць сябру

Глабальнае пацяпленне - як мы даведаемся, што яно пачалося?

2014.03.26
Глабальнае пацяпленне - як мы ...
Айсберг, які растае (фота OTOP)
Глабальнае пацяпленне гэта факт.
Вядома, але як мы даведаемся пра гэта? Ці лепей запытаць -- як навукоўцы, якія паведамяць нам, даведаюцца пра гэта?..

Па-першае, яны параўнаюць тэмпературы  на працягу па меншай меры некалькіх дзесяцігоддзяў. Напрыклад, навукоўцы замераюць тэмпературы акіяна і тэмпературы, вышэй узроўня  акіяна.

Давайце паспрабуем уявіць, як гэта будзе адлюстроўвацца на нашай планеце. Пацяпленне вады выклікае змены ў марскім жыцці, гэтыя змены паўплываюць на жыццё рыбакоў. Больш цёплае паветра над акіянам будзе азначаць, што вада выпараецца хутчэй, ападкі павялічацца.
Тэмпература паверхні вады таксама ўзрастае, што прыводзіць да частых цыклонаў і ўраганаў.
Павелічэнне сярэдніх тэмператур над зямлёй прыводзіць да анамальнай спякоты, засухі становяцца ўсё больш распаўсюджанай  з'явай.. Мы жывем у самым ніжнім пласце атмасферы, які  цяплее, бо парніковыя газы назапашваюцца, улоўліваючы цяпло, якое зыходзіць ад Зямлі.

Глабальнае пацяпленне таксама можна назіраць шляхам параўнання цяперашняга стану ледавікоў са старымі карцінамі і фатаграфіямі. Ледавікі, безумоўна, растаюць. Снег, які звычайна затрымліваецца высока ў гарах доўгі час пасля зімы, цяпер ахоплівае ўсё меншыя плошчы і знікае хутчэй. Як следства, навакольнае асяроддзе атрымлівае менш вады. Арктычнае марскі лёд таксама змяншаеца і становіцца танчэй. Адкрываюць новыя шляхі здабычы прыродных рэсурсаў, стане мажлівым  выкарыстоўваць нафтавыя рэсурсы, якія да гэтага часу былі недаступныя, але гэта непазбежна парушае раўнавагу ў прыродзе.

Гэтыя з'явы паўплываюць таксама і на птушак. Нядаўна навукоўцы высвятлілі, што імператарскія пінгвіны, якія жывуць у Антарктыцы і праводзяць сезон размнажэння на тонкім марскім лёдзе, дзе яны лёгка атрымліваюць доступ  да вады, павінны перабірацца на плывучыя шэльфавыя ледавікі, уздымаясь на іх стромыя сцены, якія могуць быць каля 30 метраў вышынёй. Робяць пінгвіны гэта, таму што марскі лёд утвараецца на месяц пазней, чым раней, а ім трэба гадаваць маладняк.
 
Чытай таксама:
Mitsubishi Corporation