Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Хроніка Вясны   ›   Зімоўе буслоў
Друкаваць
Даслаць сябру

Зімоўе буслоў

2014.02.13
Зімоўе буслоў
фота Гржегорж Сабалеўскі
Кожны год буслы здзяйсняюць доўгае падарожжа з Еўропы і Цэнтральнай Азіі да месцаў з больш мяккім кліматам. Тым не менш, выяўлена, што невялікая колькасць гэтых птушак застаецца ў Еўропе падчас зімы. Некаторыя птушкі няздольныя здзейсніць падарожжа праз траўмы або хваробы, альбо застаюцца па іншых прычынах.  Ключ да раскрыцця гэтай таямніцы, верагодна,  у месцазнаходжанні птушак і надвор'і - калі зіма мяккая і птушкі могуць сілкавацца харчовымі адходамі, падарожжа ў больш цёплыя мясціны можа і не спатрэбіцца. Калі птушкі здаровыя, у іх ёсць шанец выжыць у суровых зімовых умовах. Аднак, калі яны былі вымушаныя застацца ў Еўропе з-за  дрэннага стану, яны маюць патрэбу ў людской дапамозе - такой, як ветэрынарная дапамога і правільнае харчаванне. Буслоў варта карміць дробнай рыбай і субпрадуктамі.
Чытай таксама:
Mitsubishi Corporation