Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Хроніка Вясны   ›   Буслы і ластаўкі вярнуліся ў Беларусь! Занось свае назіранні на карту.
Друкаваць
Даслаць сябру

Буслы і ластаўкі вярнуліся ў Беларусь! Занось свае назіранні на карту.

2019.05.01
Буслы і ластаўкі вярнуліся ў Беларусь! ...
Часта глядзіш у неба? Ёсць ластаўкі ў тваім наваколлі?

Калі так, то хутчэй занось свае назіранні на сайт: гэта дапаможа зрабіць агульную карту міграцыі нашых птушак!

Першых буслоў сёлета бачылі ў Брэсцкай вобласці. Адсюль і больш за ўсё назіранняў.

На тэрыторыі нашай краіны вызначаюць тры віды ластавак: гарадскую, вясковую і ластаўку-зямлянку. Вясковыя прылятаюць самымі першымі, за імі – гарадскія.

image

Сябра АПБ, бёрдвочар Стас Верталь расказаў, што ўжо бачыў ластавак на Піншчыне і Століншчыне.
А тым часам першыя фота і відэа ўжо прыходзяць на конкурсы «Жывой Вясны». Спяшайся і ты, час ляціць вельмі хутка! У чэрвені пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі, не застануцца без увагі ўсе ўдзельнікі конкурсаў і тыя, хто актыўна заносіць свае назіранні на карту.
Далучайся да веснавых назіранняў за прыродай і птушкамі разам з «Жывой Вясной»!
Чытай таксама:

Spring Alive 2019 is supported by

HC Group