Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Хроніка Вясны   ›   Найлепшае вiдэа на тэму «Бяспечныя нябёсы!».
Друкаваць
Даслаць сябру

Найлепшае вiдэа на тэму «Бяспечныя нябёсы!».

2019.04.10
Найлепшае вiдэа на тэму «Бяспечныя ...
Калі: з 20 сакавiка па 31 траўня 2019 года.

Якiя працы прымаюцца?

Канкурсанты мусяць падрыхтаваць і падаць асабіста запісанае кароткае відэа, не даўжэйшае за 30 секунд, на тэму “Бяспечныя нябёсы!”. У ім трэба адлюстраваць, што б значылі для вас словы “бяспечныя нябёсы”, калі б вы былі птушкай.  Відэа можа быць сабранае з кароткіх фрагментаў і фатаграфій (напрыклад, відэакліп).

Хто можа ўдзельнічаць?

Падлеткі да 16 гадоў.

Як даслаць працу на конкурс?

Адправіць відэа можна на электронную пошту springalive@ptushki.org з пазнакай «відэа-конкурс» праз Wetransfer. У лісце пазнач свой узрост,  імя, прозвішча, нумар тэлефона.

Вынікі будуць падведзеныя 15 чэрвеня 2019 года, а найлепшыя працы з’явяцца на сайце «Аховы птушак Бацькаўшчыны». Трое пераможцаў атрымаюць прызы!

Сустракай вясну разам з птушкамі, удзельнічай у конкурсах кампаніі і атрымлівай прызы! Ствары міні-фільм або зрабі фота, магчыма, менавіта твая творчая праца натхніць іншых назіраць за птушкамі і стаць бліжэй да дзікай прыроды!” — кажа каардынатар кампаніі Ксенія Малюкова.
Чытай таксама:

Spring Alive 2019 is supported by

HC Group