Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Хроніка Вясны   ›   Цікавыя і адметныя птушыныя гнезды
Друкаваць
Даслаць сябру

Цікавыя і адметныя птушыныя гнезды

2014.02.05
Цікавыя і адметныя птушыныя гнезды
Белыя буслы будуюць даволі вялікія гнезды; фота Т.Уілк
Як Вы думаеце, дзе і як птушкі  робяць свае гнезды? Калі б мне трэба было апісаць гняздо, я б пачала з дрэва.  Гэта была б маленькая чаша з галінак сярод галінаў дрэва і магчыма птушка, якая адклала  там яйкі.. І ўсе ж такі гнезды птушак такія розныя! Маленькі Вялікі зуек задаволены неглыбокай ямінкай на голай зямлі. Рэмез звычайны пляце мудрагелістыя мехаватыя гнезды, якія раней выкарыстоўвалі ў якасці дзіцячага абутку.  А аднойчы я бачыла туркаўку кольчатую, якая сідзела на некалькіх сухіх галінках, што былі  раскіданыя  на ўзнятай далоні фігуры ў пярэдняй частцы царквы.
Белыя буслы будуюць даволі вялікія гнезды, размешчаны яны звычайна высока і на штучных будынках, такіх як трубы, дахі альбо слупы.
Часам супрацоўнікі электрастанцыі павінны перамяшчаць іх гнезды ў спецыяльныя платформы, каб пераканацца, што птушкі не атрымаюць траўму электрычным токам. Звычайна белыя буслы вяртаюцца ў свае гнёзды кожны год, і кожны год  дадаюць да іх новы матэрыял.
У выніку, гнезды буслоў вельмі вялікія і могуць важыць да адной тонны! Меньшыя птушкі,  напрыклад, вераб'і, могуць  будаваць свае ўласныя гнезды ў  ніжняй частцы гнязда бусла.

Лета ў горадзе складана ўявіць без гука свіргулеў, што бесперапынна летаюць у паветры. Людзі і свіргулі жывуць побач, у адных і тых жа будынках, хоць і на розных паверхах.
Вясковыя ластаўкі гняздуюцца таксама побач з людзмі, у асноўным унутры гаспадарчых будынкаў.
Іх гнезды зробленыя з бруду і кавалачкаў раслін. У Кітаі, ядомыя птушыныя гнезды («гнезды ластаўкі") выкарыстоўваюцца для гатавання супу, які лічыцца там дэлікатэсам. На самой справе, гэта не гнезды ластаўкі , а птушкі аднаго з відаў, што належыць да падатрада свіргулеў.
У адрозненні ад гнездаў іншых птушак сямейства ластаўкавыя, гнезды вясковых ластавак адчыненыя, менавіта па гэтаму зязюлі часам падкідаюць ім свае яйкі.
Зязюлі, як мы ведаем,  падкідаюць свае яйкі ў гнезды іншых птушак, дазваляюць гэцім птушкам павыседжваць іх і выгадаваць. Аднойчы я прачытала гісторыю пра чалавека,  які вельмі  хацеў навучыць зязюлю як будаваць гнезды.  Перад ягонай смерцю жонка прынесла яму  гняздо і сказала, што яго зрабіла зязюля. Ён памёр шчаслівым і так і  не даведаўся, што гняздо было фактычна зроблена
жонкай.
Зязюля
ня можа праходзіць праз доўгі тунэль, які вядзе да гнязда шчуркі-пчалаедкі  ў беразе ракі.
Шчуркі-пчалаедкі капаюць свае гнезды дзюбамі, а  зямлю выкідаюць з дапамогай лапак. Тунэль  дастаткова вузкі,  птушкі ціснуцца да яго сценак,  і калі яны рухаюцца па яму, то падштурхоўваюць свежае паветра ў норку, дзе адкладзены яйкі, а нясвежае – з норкі.
Сярод іншых птушак, што будуюць гнезды ў зямлі – зімародак і берагавая ластаўка.  Качкі пярэстыя таксама могуць адкладаць яйкі ў наземных адтулінах, але яны выкарыстоўваюць  былыя норы трусаў і ліс.
Чытай таксама:
Mitsubishi Corporation