Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Хроніка Вясны   ›   Здымай птушак — удзельнічай у конкурсе «Жывой вясны»!
Друкаваць
Даслаць сябру

Здымай птушак — удзельнічай у конкурсе «Жывой вясны»!

2019.04.10
Здымай птушак — удзельнічай у конкурсе ...
Буслы ўжо вярнуліся ў Беларусь – хутчэй занось свайго на анлайн-карту і далучайся да творчых конкурсаў міжнароднай кампаніі “Жывая вясна”.

Першы конкурс: «Вясна ў аб’ектыве».
Калі: з 20 сакавiка па 31 траўня 2019 года.

Якiя працы прымаюцца?
Да конкурса прымаюцца ўласныя  фота з выявамі дзікіх птушак-вестуноў вясны (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль, шчурка-пчалаедка, ластаўка-зямлянка), зробленыя ў прыродзе. Каб не турбаваць дзікіх птушак каля гнёзд, фатаграфіі апошніх двух відаў каля гнёзд для ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца.    

Хто можа ўдзельнічаць?

Конкурс не мае ўзроставых абмежаванняў.

Як даслаць працу на конкурс?

Дасылай свае фота з першымі назіраннямі птушак на сайт праз форму «дадаць назіранне» ці адпраўляй на паштовую скрыню springalive@ptushki.org з пазнакай «фота-конкурс» ці пакідай у адмысловых альбомах у сацсетках Укантакце і Фэйсбуку
Вынікі будуць падведзеныя 15 чэрвеня 2019 года, а найлепшыя працы з’явяцца на сайце АПБ ptushki.org. Трое пераможцаў атрымаюць прызы!

Дасылаючы фота на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць конкурсныя работы ў любым фармаце.


Чытай таксама:

Spring Alive 2019 is supported by

HC Group