Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Хроніка Вясны   ›   Убачыш першага бусла – занясі дату на сайт!
Друкаваць
Даслаць сябру

Убачыш першага бусла – занясі дату на сайт!

2019.04.10
Убачыш першага бусла – занясі дату на ...
 
З 1 сакавіка па 31 траўня можна далучыцца да стварэння інтэрактыўнай карты вясны, якую нясуць нам птушкі. Удзельнічай у міжнароднай кампаніі “Жывая вясна”!

Якія птушкі лічацца вестунамі вясны?
Раней вестунамі “Жывой вясны” былі абраныя пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы бусел (белый аист), вясковая ластаўка (деревенская ласточка), чорны свіргуль (черный стриж), зязюля (кукушка) і шчурка-пчалаедка (золотистая щурка). Сёлета да іх дадалася ластаўка-зямлянка (береговая ласточка).

Пабачыўшы адну з гэтых птушак – зрабі пазнаку на спецыяльным сайце. Людзі з розных краін Еўропы штогод разам складаюць анлайн-карту прыбыцця птушак з Афрыкі на Радзіму. На карце можна будзе ўбачыць, як гэтыя абраныя птушкі набліжаюцца да Беларусі! Напрыклад, пяць буслоў і зязюлю ўжо сустрэлі ў Ірландыі, яшчэ адна зязюля разам з буслом і вясковай ластаўкай адзначылася ў Румыніі, а свіргуля бачылі на Кіпры і ў Ізраілі. Чым больш птушак прыляцела, тым больш цёмны колер будзе афарбоўваць кожны рэгіён краіны-ўдзельніцы на карце.

Калі звычайна гэтыя птушкі прылятаюць у Беларусь?

У 10-х чыслах сакавіка звычайна вяртаюцца ў краіну першыя буслы, у першай палове красавіка — вясковыя ластаўкі і зязюлі, напрыканцы красавіка і ў пачатку траўня – ластаўкі-зямлянкі і свіргулі, у канцы траўня — шчуркі-пчалаедкі.

Як дадаць назіранне?

Выходзь на прыроду з дзеткамі і прыглядайся да птушак! Калі ўбачыш ці пачуеш птушак “Жывой вясны” – зарэгіструй назіранні зручным для сябе спосабам:

Навошта сустракаць птушак?

“Жывая вясна” – міжнародны праект з мэтай прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да прыроды і захавання пералётных птушак. Кампанія знаёміць з перашкодамі, якія суcтракаюцца птушкам падчас міграцыі, і вучыць, як мы можам дапамагчы іх пераадолець.

Таксама ў межах кампаніі адбудуцца конкурсы, якія будуць анансаваныя на ptushki.org, пройдуць птушыныя экскурсіі, прэзентацыі, святы і гульні ў школах.

Сустракай вясну разам з птушкамі!


Чытай таксама:

Spring Alive 2019 is supported by

HC Group