У межах міжнароднай кампаніі «Жывая вясна» прайшоў конкурс фатаграфій птушак-вестуноў вясны. У конкурсе на найлепшы здымак мы адзначылі некалькі фота. Выбар быў нялёгкі, але вельмі захапляльны: на конкурс даслалі 64 працы.
Іх ацэньвалі: Ксенія Галубовіч, фатограф, рэжысёр; Андрэй Шэўчык, фатограф-анімаліст; Дзмітрый Вінчэўскі арнітолаг, рэдактар сайта «Птушкі штодня».
Хто ж перамог у фотаконкурсе «Жывой вясны»?
1 месца: Галіна Цмыг, Гомель.
Белы бусел. Фота Галіны Цмыг
2 месца падзялілі паміж сабой Аляксандр Собалеў (Віцебская вобласць) і Вадзім Кандрашонак.
Вясновыя ластаўкі. Фота Аляксандра Собалева
Белы бусел на раллі. Фота Вадзіма Кандрашонка
Трэцяе месца падзялілі паміж сабой Святлана Бяспалка і Ульяна Дзенісюк.
Буслы ў гняздзе. Фота Святланы Бяспалка
«Бусліны сход». Фота Ульяны Дзенісюк
Прыз сімпатый журы атрымлівае фотаздымак трох буслоў Ульяны Дзенісюк.
Тры буслы. Фота Ульяны Дзенісюк
Пераможцы конкурсу атрымаюць поштай прызы і памятныя сувеніры ад АПБ. Дзякуй усім, хто браў удзел у конкурсе «
Жывой вясны»!