Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Хроніка Вясны   ›   Птушкі “Жывой вясны” вярнуліся ў Беларусь!
Друкаваць
Даслаць сябру

Птушкі “Жывой вясны” вярнуліся ў Беларусь!

2019.05.16
Птушкі “Жывой вясны” вярнуліся ў ...
Амаль дзесяць гадоў таму былі выбраныя некалькі відаў птушак, і людзей з розных краін Еўропы запрасілі штогод заносіць свае першыя назіранні з імі на інтэрактыўную мапу.
Заклікаем усіх быць уважлівымі і заносіць свае першыя сустрэчы з гэтымі прыгожымі птушкамі на анлайн-карту. 
На сайце можна паглядзець веснавую міграцыю ў Еўропе ў руху, для кожнага віду асобна. Па ёй мы бачым, як вясна прыходзіць у розныя краіны кантынента. Для Беларусі можна нават убачыць актыўнасць птушак і людзей па абласцях. Цяпер першае месца займае Мінская вобласць – 1295 назіранняў, за ёй Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Гомельская і  Магілёўская вобласці.

«Першымі у кампанii “Жывая вясна” мы сустракалі ў сакавіку буслоў і вясковых ластавак. Зараз ужо вярнуліся зязюля, ластаўка-зямлянка, свiргуль i шчурка. Заносьце свае назiраннi, каб было бачна, што ў вашу вобласць ужо таксама даляцела вясна!» – запрашае каардынатарка кампанii ў Беларусі Ксенiя Малюкова.

Узгадай, калі ты ці твае сябры ці родныя ўбачылі сёлета першага белага бусла, вясковую ластаўку, ластаўку-зямлянку, пачулі зязюлю? Калі ты бачыла ці бачыў  птушак у некалькіх абласцях – дадай усе назіранні.
У Беларусі сустракаюцца тры віды ластавак: гарадская, вясковая і ластаўка-зямлянка.
Гарадская ластаўка — чорна-белая птушка, мае белую пляму над хвастом. Іх прылёт кампанія не фіксуе.
Вясковая ластаўка гняздуецца пад дахам будынкаў, у шлюзах і пад мастамі. Мае доўгія касіцы хваста і бурае горлачка.
Ластаўкі-зямлянкі – невялікія карычневыя птушкі. Іх можна сустрэць над вадой, калі яны палююць, цi ў кар’ерах, дзе яны, у адрозненне ад іншых відаў, гняздуюцца калоніямі ў норках.

image
Ластаўка-зямлянка. Фота Дз. Якубовіча

Свіргулі падобныя да ластавак, але чорныя і зверху, і знізу. Невялікімі чародкамі, на высокай хуткасці і з пранізлівымі рэзкімі крыкамі яны лятаюць вакол і над будынкамі. Галоўным чынам пабачыць іх можна ў гарадах і мястэчках, асабліва перад захадам сонца.

image
Свіргуль. Фота Дз. Якубовіча

Першых зязюль ужо бачылi ў магілёўскай і мінскай вобласці. Цікавы факт: калі ты памятаеш вельмі характэрнае “ку-ку, ку-ку” – гэта голас самца зязюлі, які гэтым крыкам абвяшчае пра сваю прысутнасць іншым самцам і прыцягвае увагу самкі.

image
Зязюля. Фота Дз. Якубовіча

І самая прыгожая і рэдкая птушка кампанii – экзатычная шчурка-пчалаедка! Яна афарбаваная ў бліскучы сіне-зялёны колер. Гняздуецца звычайна ў кар’ерах ці ў пясчаных абрывах. Гнездаванне гэтых птушак адзначана ва ўсіх абласцях нашай краіны.

image
Шчурка-пчалаедка. Фота Святаслава Спасава

Спампуй мабільны вызначальнік птушак ад АПБ для Android  “Ptushki – Определитель птиц Беларуси”, каб было лягчэй зразумець, які від вы пабачылі. А таксама далучайся да тэлеграм-чаціка “Ціў-ціў” і карыстайся птушыным стыкерпакам.
Далучайся да веснавых назіранняў за прыродай і птушкамі разам з «Жывой вясной»!
Чытай таксама:

Spring Alive 2019 is supported by

HC Group