Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Што такое "Жывая вясна"
Друкаваць
Даслаць сябру

Што такое "Жывая вясна"

Што такое "Жывая вясна"

«Жывая вясна» — міжнародны праект, мэта якога прыцягнуць увагу і цікавасць дзяцей і дарослых да прыроды і да захавання пералётных птушак.
Якія птушкі абраны вестунамі вясны?
Вестунамі «Жывой вясны» абраны шэсць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля і шчурка-пчалаедка, ластаўка-зямлянка і вялікі зуёк.
Кожнае назіранне заносіцца на адмысловую карту, і людзі з розных краін свету разам складаюць анлайн-карту падарожжаў птушак з поўдня на Радзіму. З кожным днём назіранняў будзе ўсё больш, і паступова колер карты будзе змяняцца. Так мы зразумеем, калі прыйшла сапраўдная вясна!
Як дадаць назіранне?
Заклікаем усіх беларусаў часцей выходзіць на прыроду і прыглядацца да птушак. Калі вы ўбачыце ці пачуеце птушак «Жывой вясны» – зарэгіструйце назіранні. Як гэта зрабіць? На сайце «Жывой вясны» пры дапамозе формы "Дадаць назіранне";
Важная заўвага! Зарэгістраваць трэба вашу першую сустрэчу з птушкамі «Жывой вясны» ў пэўным месцы, але вы можаце падзяліцца сваёй першай сустрэчай у любой вобласці нашай краіны, у якую вы завітаеце на працягу вясны.

Spring Alive is supported by

HC Group