Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Пра міграцыю
Друкаваць
Даслаць сябру

Пра міграцыю

Адна з найбольш дзіўных і здзіўляючых здольнасцей птушак звязана з фактам, што кожны год яны вандруюць на тысячы кіламетраў, каб перачакаць зімовы час у больш спрыяльным – цяплейшым і багацейшым на ежу – клімаце. Найбольш экстраардынарна тут тое, што кожны год птушкі збіраюцца ў групы і чародамі або клінам ляцяць – як яны ведаюць куды ляцець, калі трэба адлятаць і калі - вяртацца? Як яны здольныя выжываць пад час доўгага і небяспечнага падарожжа, як яны ведаюць, што будзе спрыяльнае для пералёту надвор’е? І як яны пераадольваюць моцныя вятры? Гэтыя пытанні непакоілі людзей стагоддзямі. Сёння, дзякуючы навуковым даследаванням, мы ведаем пра міграцыі птушак як ніколі да гэтага шмат. Але і дагэтуль гэта – адзін з найбольшых вядомы нам цуд прыроды.

Чаму птушкі мігрыруюць?
Большасць птушак мігрыруе, каб знайсці для сябе дастаткова ежы. Бо ўзімку ў Еўропе цяжка знайсці “летнюю” ежу – насякомых, плады, некаторыя гатункі насення. Але падобнай ежы шмат у іншых частках Свету – там, дзе пануе іншы, больш цёплы і лагодны клімат. Вы адразу можаце задаць пытанне – а чаму ж тады “нашы” птушкі круглы год не жывуць у тых мясцінах? Адказ на гэта пытанне вельмі просты – на поўначы, дзе лета лагоднае і дні працяглыя, нашмат лягчэй вырасціць патомства, чым на гарачым поўдні, дзе поўна канкурэнтаў і драпежнікаў. Міграцыі робяць выжыванне птушак як відаў больш лёгкім, не гледзячы на тое, што некаторыя з іх гінуць пад час пералётаў.

Як птушкі рыхтуюцца да міграцыі?
Каб перажыць міграцыю, птушка павінна быць здаровай, мець шмат тлушчу і свежае пер’е. Па заканчэнні гнездавання і перад пачаткам міграцыі ў арганізме птушак адбываецца сапраўдная перабудова. Тлушч пад скурай птушкі накопліваецца па ўсяму целу. Ён будзе выкарыстоўвацца як крыніца неабходнай арганізму энергіі пад час вандроўкі, зберагаючы час, які інакш птушка павінна была б траціць на пошук харчавання. Таксама, да пачатку вандроўкі ўсё пер’е птушкі мяняецца. Зношанае і сапсаванае пад час гнездавога сезону пер’е на крылах і хвасце, якое вельмі важнае пад час пералёту, выпадае і замяняецца новым, якое вырастае ў тым жа месцы.

Калі птушкі адлятаюць і як яны ведаюць, што гэта адпаведны час?
Птушкі пачынаюць адлятаць ў падарожжа, калі заўважаць першыя праявы набліжэння зімы: дні становяцца больш кароткімі, а тэмпература паветра змяншаецца. Стан надвор’я таксама важны фактар, які дапамагае птушкам вырашыць – адлятаць зараз ці пазней. Бо каб ляцець на вялікую адлегласць, птушкам патрэбна стабільная і лагодная пагода. Важным з’яўляецца і ўзровень гармонаў, які ёсць адным з паказнікаў зменаў, якія адбываюцца ў целе птушкі на працягу гадавога цыклу яе жыцця. І які дапамагае птушцы выбраць гэты самы адпаведны момант – і для лінькі пер’я, і для адчування “неабходнасці” палёту на поўдзень.
 
Як яны ведаюць - куды ляцець?
Пад час пералёту птушкі атрымліваюць шмат інфармацыі ад наваколля, над якім яны пралятаюць. Аднак тры найбольш важныя крыніцы інфармацыі для іх гэта сонца, зоркі і магнітнае поле Зямлі. Яны дазваляюць птушкам зразумець, дзе яны знаходзяцца ў дадзены момант і знайсці правільны кірунак. Птушкі назіраюць за размяшчэннем зорак і Сонца пад час палёту. Таксама яны адчуваюць змены ў магнітным полі планеты дзякуючы спецыяльнаму рэцэптару, які знаходзіцца адразу за іх дзюбай. Пад час свайго першага пералёту птушкі вучацца карыстацца гэтай інфармацыяй.
Mitsubishi Corporation