Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Вітаем пасланак вясны!
Друкаваць
Даслаць сябру

Вітаем пасланак вясны!

“Жывая вясна” – гэта кампанія, у якой  прымаюць удзел дзеткі і дарослыя па ўсёй Еўропе!
Прыняць удзел у ей вельмі проста. Пазнаёмцеся з пяцью відамі птушак, якіх мы абралі і будзем сустракаць разам. Рэгулярна бывайце на прыродзе або проста па-за домам, прыглядайцеся да птушак. І калі вы ўбачыце або пачуеце менавіта абраныя намі віды – занясіце свае назіранні на наш сайт (або дашліце смс на нумар 0841 ці адпішыцеся ў сац.сетках). Калі вы зробіце гэта, вы будзеце мець магчымасць убачыць, як пасланкі вясны з’яўляюцца і ляцяць праз Еўропу і святкаваць разам з намі вяртанне Жывой Вясны!
Рэгіструючы свае назіранні гэтых відаў птушак пад час таго, як яны будуць вяртацца вясною, Вы будзеце ўдзельнічаць у найбуйнейшых вясновых назіраннях у Еўропе, і мы разам даведаемся больш пра міграцыі птушак. Дзякуючы Вашым назіранням, кожны год мы будзем здольныя параўнаць розніцу ў часе прылёту птушак ў розныя гады і ўбачыць, як розныя фактары (напрыклад, змены надвор’я) уплываюць на яго. І калі Вы будзеце ўдзельнічаць у нашым праекце, Вы таксама зможаце самі заўважыць гэтыя змены!

Spring Alive 2019 is supported by

HC Group