Like most websites we use cookies. If you're happy with that, just carry on as normal - otherwise to find out more click here.
 
 
 
Галоўная   ›   Як удзельнічаць
Друкаваць
Даслаць сябру

Як удзельнічаць

Удзельнічаць у кампаніі “Жывая Вясна” проста і прыемна! :)
Мэта нашага праекта – сабраць дадзеныя, як пералётныя птушкі вяртаюцца ў Еўропу. Даволі простыя назіранні, зробленыя вялікай колькасцю людзей, – гэта вялікая крыніца інфармацыі пра міграцыі птушак, іх асноўныя рысы і змены ў іх характары, якія адбываюцца штогод. Галоўная перавага кампаніі “Жывая Вясна” над іншымі даследаваннямі ў тым, што ў гэтай акцыі вялікая колькасць удзельнікаў будзе прадстаўляць дадзеныя з усёй тэрыторыі Еўропы.
Як даслаць свае дадзеныя?
Трэба проста выканаць наступныя інструкцыі:
  1. Прачытайце пра віды “Жывой Вясны”, абраныя для назіранняў: вясковую ластаўку, зязюлю, белага бусла, чорнага свіргуля і шчурку-пчалаедку  (для гэтага зайдзіце ў раздзел “Азнаёмцеся з абранымі відамі”) і знайдзіце там інфармацыю, калі яны могуць прыляцець у Беларусь.
  2. У гэты час пастарайцеся пільна і ўважліва назіраць за наваколлем, і, калі вы ўбачыце або пачуеце любы з пералічаных відаў (з-за таго, што вельмі цяжка ўбачыць зязюлю, вы павінны больш спадзявацца на тое, што яе пачуеце), заходзьце на наш сайт.
  3. Існуе некалькі варыянтаў рэгістрацыі назірання:
    а) Выберыце форму для вынікаў назіранняў (раздзел “ДАДАЦЬ назіранне”) і запоўніце яе. Вы павінны памятаць, што важна адзначыць КАЛІ і ДЗЕ вы заўважылі птушак. Як толькі вы запоўніце ўсе графы, клікніце на кнопку “Даслаць”, і мы атрымаем вашы дадзеныя.
    б) Дашліце сваё назіранне праз смс на кароткі нумар 0841. Абавязкова напішыце сваё ІМЯ, ПРОЗВІШЧА, ДАТУ І МЕСЦА, і – самае галоўнае – КОЛЬКАСЦЬ і ВІД птушак (белы  бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, зязюля ці шчурка-пчалаедка).
    в) Напішыце нам у адпаведных суполках Укантакце і на Фэйсбуку.
  4. На наступны дзень праверце карты на нашым сайце: ці прасунулі Вашы назіранні вясну наперад? :)
Калі Вы ўбачылі або пачулі любы з пералічаных відаў птушак, то усё, што трэба зрабіць, – гэта занатаваць від, дату і рэгіён, дзе гэта адбылося. Калі ёсць магчымасць, таксама трэба запомніць колькасць адзначаных птушак і дакладнае месца, дзе гэта адбылося.
Напэўна, найлепшыя назіранні можна зрабіць у сельскай мясцовасці, таму што тры з пяці відаў жывуць менавіта там. Але нават калі вы жывяце ў горадзе, вы можаце чакаць прылёту свіргулёў, бо яны аддаюць перавагу жыццю ў гарадах.
Пасля гэтага вы можаце дадаць інфармацыю на нашым сайце ў раздзеле “ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ”.

Spring Alive 2019 is supported by

HC Group