СВІРГУЛЬ ЧОРНЫ

Свіргулёў можна ўбачыць у летнім небе, часам вельмі высока. Яны ніколі не сядаюць, напрыклад, на правады, як ластаўкі. Адзін за адным, невялікімі чародкамі, на вялікай хуткасці і з пранізлівымі рэзкімі крыкамі, яны лятаюць вакол будынкаў і над імі.

Learn about the СВІРГУЛЬ ЧОРНЫ

Basic information

Свіргулёў можна ўбачыць у летнім небе, часам вельмі высока. Яны ніколі не сядаюць, напрыклад, на правады, як ластаўкі. Адзін за адным, невялікімі чародкамі, на вялікай хуткасці і з пранізлівымі рэзкімі крыкамі, яны лятаюць вакол будынкаў і над імі. Галоўным чынам у гарадах і мястэчках, асабліва перад захадам сонца. Свіргулі – гэта суперлетуны. Амаль усё іх жыццё праходзіць у палёце, яны нават спяць у паветры. Прызямляюцца свіргулі толькі для таго, каб пасядзець на гняздзе.
Апярэнне ў свіргулёў цёмна-карычневага колеру, але на фоне неба яно выглядае чорным. Яны маюць завостраныя, падобныя да ляза касы, крылы і кароткі, з выразкай, хвост. Свіргулёў можна зблытаць з ластаўкамі, але яны – у адрозненне ад апошніх – ніколі не згінаюць у палёце крылы. Таксама немагчыма ўбачыць, каб свіргулі сядзелі, бо іх гнёзды схаваны ў дзірках пад дахамі і яны залятаюць туды і вылятаюць адтуль вельмі хутка. Сядзяць яны толькі падчас наседжвання яек, што займае каля трох тыдняў.
Свіргулі – даволі незвычайныя птушкі, якія своеасабліва прыстасаваліся да жыцця. І для сваіх памераў яны сапраўдныя доўгажыхары. Некаторыя птушкі жывуць да 21 года!
 
Свіргулі ядуць дробных насякомых, якіх хапаюць у палёце раскрытай дзюбай. Падчас доўгай непагадзі, калі злавіць жамяру ў паветры немагчыма, дарослыя свіргулі адлятаюць у больш багатыя на здабычу мясціны, пакідаючы сваіх птушанят у гнёздах. Птушаняты ж здольныя ў гэты перыяд змяншаць тэмпературу свайго цела і ўпадаць у анабіёз – нешта накшталт спячкі – да таго часу, пакуль вернецца пагода і бацькі з кормам.
 
Лягчэй за ўсё ўбачыць свіргулёў на тэрыторыях, забудаваных шматпавярховымі дамамі. Бо ў іх – у дзірках і шчылінах пад дахамі – яны будуюць свае гнёзды. Гняздо робіцца з пёраў, кавалачкаў травы і мяккіх частачак насення, якое можа перамяшчацца ў паветры. Увесь гэты гнездавы матэрыял збіраецца птушкамі ў паветры і зляпляецца ў матрац уласнай слінай! Запомніце, што свіргулі – птушкі больш звычайныя для гарадоў, чым для мястэчак ці вёсак. І калі вы ўбачылі свіргуля ў сельскагаспадарчым ландшафце, то найбольш верагодна, што вы памыліліся і насамрэч бачылі ластаўку.
Свіргулі прылятаюць на свае гнездавыя тэрыторыі ў Еўропе ў пачатку мая і вельмі хутка – усяго за нейкія два тыдні – займаюць іх па ўсім кантыненце. Але ўжо ў жніўні яны вяртаюцца на зімоўку ў Афрыку.
Папуляцыя свіргулёў у Еўропе даволі шматлікая і стабільная. Але вы можаце дапамагчы ім, клапоцячыся пра іх гнездавыя тэрыторыі і наваколле. Калі ласка, зазірніце на старонку “Дапамажы птушкам”, каб даведацца, што можна зрабіць.

Фота: Дз. Якубовіч
 

Migration information

Свіргулі – чэмпіёны па лятанню сярод птушак. Не толькі таму, што яны адны з найбольш хуткіх летуноў. Але і таму, што яны ядуць, п’юць, знаходзяць пару, збіраюць матэрыял для гнязда і нават спяць у палёце. Прызямляюцца свіргулі толькі на свае гнёзды. Іх слабыя лапкі не даюць ім магчымасці ўзняцца ў паветра з зямлі. Маладыя птушкі дасягаюць магчымасці размнажацца толькі ва ўзросце чатырох год. І з таго моманту, як упершыню ўзняліся ў паветра пасля вылету з гнязда, яны ўвесь гэты час праводзяць у палёце, не сядаючы нідзе!
 
Свіргулі патрабуюць параўнальна гарачага паветра, каб мець магчымасць у ім лапаць жамяру. Таму яны праводзяць у паўночнай частцы Еўропы толькі каля трох месяцаў на год. Яны прылятаюць з Цэнтральнай Афрыкі ў пачатку мая, і пачынаюць будаваць свае гнёзды з саломы і слюны пад дахамі высокіх будынкаў.
 
Птушаняты свіргулёў застаюцца ў гняздзе – у залежнасці ад умоваў надвор’я – ад 37 да 56 дзён. Калі паветра робіцца халодным, птушаняты ўпадаюць у своеасаблівы стан ступару, які называецца “анабіёз”, або гібернацыя, пад час якога яны не рухаюцца і могуць нічога не есці, пакуль надвор’е не палепшыцца. Птушаняты робяцца незалежнымі ад бацькоў, як вылецяць з гнязда. І адразу ж пачынаюць свой пералёт на месцы зімоўкі.
 
Першыя свіргулі адлятаюць ад нас ужо ў сярэдзіне ліпеня, перад тым, як ночы зробяцца прахалоднымі. З-за таго, што яны не могуць рабіць прыпынкаў пад час свайго падарожжа ў вырай – як гэта робяць ластаўкі – яны перамяшчаюцца вельмі хутка. Так, адзін малады свіргуль, які выляцеў з гнязда ў Вялікабрытаніі 31 ліпеня, ужо 3 жніўня (праз трое сутак!) быў адзначаны ў Мадрыдзе (Гішпанія).

Большасць свіргулёў да сярэдзіны жніўня ўжо далятае да сваіх месцаў зімоўкі ў Цэнтральнай Афрыцы. Але яны не праводзяць дзевяць месяцаў у тым самым месцы, а пералятаюць з месца на месца па ўсяму рэгіёну ў залежнасці ад колькасці жамяры ў паветры і надвор’я. Свіргулі могуць жыць да 21 году, таму можна сабе падлічыць, што такая птушка пралятае за сваё жыццё больш за мільён кіламетраў!

СВІРГУЛЬ ЧОРНЫ

records

Gallery


dd

Species Fact Sheet

СВІРГУЛЬ ЧОРНЫ

Scientific Name
Apus apus
Length
11-12cm
Wing Span
25-33cm
Weight
14g
Distribution
BREEDS : Eurasia, north Africa and north America WINTERS: south to southern Africa, south Asia and south America
Conservation Status
Globally least concern
Habitat
Open country, usually near water
European Spring Migration
Typically March to late April
African Spring Migration
Typically June to mid October
Number Broods
1-2
Egg Size
18x13mm weight: 1,4g (of which 5% is shell)
Clutch Size
4-5 eggs
Incubation period
14-15 days by male and female
Fledgling period
19-21 days as altricial, downy
Maximum Age
7 years 9 months 1 day (from ringing data set in 1998)
Typical Life Span
2 years with typical breeding at 1 year

Other Spring Alive websites