ВЯЛІКІ ЗУЁК

Вялікі зуёк (Charadrius hiaticula) – невялікі кулік (памерам са шпака). У яго кароткая дзюба і зграбныя, адносна доўгія ногі; верхняя частка цела пясочна-карычневая, ніжняя – белая.

Learn about the ВЯЛІКІ ЗУЁК

Basic information

Вялікі зуёк (Charadrius hiaticula) – невялікі кулік (памерам са шпака). У яго кароткая дзюба і зграбныя, адносна доўгія ногі; верхняя частка цела пясочна-карычневая, ніжняя – белая. Шлюбны ўбор лягчэй за ўсё распазнаць па аранжавых нагах, аранжавай дзюбе з прыкметным чорным кончыкам і белай аблямоўцы на крылах. Палёт не вельмі плаўны, хуткі, чаргуецца кароткімі, як быццам нервовымі ўзмахамі крылаў, і слізгаценнем. Як правіла, вялікі зуёк лётае на невялікай вышыні, што дазваляе лёгка заўважыць яго адносна доўгія крылы і хвост. Перад прызямленнем ён амаль заўсёды слізгае на імгненне, а пасля прызямлення прабягае пару крокаў з распраўленымі крыламі.

Чым харчуецца?

Вялікія зуйкi шукаюць ежу на берагах вадаёмаў, пясчаных водмелях і пляжах, выглядаючы дробную здабычу на паверхні вады. Сілкуюцца казуркамі, рачкамі і чарвякамі.

Для вялікіх зуйкоў, якія знаходзяцца ў працэсе пошуку і здабычы ежы, характэрны два віды паводзінаў: альбо паўтаральны алгарытм «стой-бяжы-дзяўбі», альбо, радзей, - «трасяніна нагой» (птушка стаіць, скіраваўшы галаву ўніз, на адной назе, а другой нагой робіць хуткія вагальныя рухі, літаральна трасе ёю, ледзь дакранаючыся пяску). Харчуецца птушка ўдзень, за выключэннем летніх месяцаў на ўзбярэжжы, калі асноўная здабыча – марскія блохі, якія з'яўляюцца на берагах падчас начных адліваў. У перыяды пахаладання і, адпаведна, меншай актыўнасці дробных ракападобных, вялікі зуёк «трасе» нагой з вялікай частатой, каб «раскапаць» больш рачкоў.

Памеры:
Даўжыня: 1820 см
Размах крылаў: 4857 см
Вага: 5575 г

Дзе жывуць?
 
Жыве на адкрытых паверхнях пляжаў або плоскіх берагах па ўсёй поўначы Еўразіі і ў паўночна-заходняй арктычнай частцы Канады. Некаторыя птушкі размнажаюцца ўнутры краіны, а ў Заходняй Еўропе яны гняздуюцца як мага далей на поўдзень, даходзячы да поўначы Францыі. Гняздуюцца на адкрытых участках зямлі з нізкай расліннасцю або пясках.

Гнёзды, яйкі і птушаняты

Ямку для гнязда рыхтуе самец: круціцца на месцы і чапляецца за зямлю, выкопваючы яе нагамі. Будаўніцтва гнязда - частка цырымоніі заляцання. Папярэдне самец робіць некалькі гнездавых ямак «фальшывых гнёздаў», а затым разам з самкай выбірае адно для кладкі. Гняздо ўяўляе сабой неглыбокую западзіну, высланую даступным матэрыялу (дробная галька, расліннае смецце, ракавіны).

Вялікі зуёк гняздуецца ў глебе, пяску, жвіры, патрэсканым глеі або зрэдку сярод негустой травы, але заўсёды каля вады. Часам гняздо ўяўляе сабой ямку ў мяккім пяску без высцілання. Дыяметр гнязда 10-12 см, глыбіня 4,0 см.

Яйкі асіметрычныя, адзін канец плоскі, а другі вастрэйшы. Шкарлупіна яек гладкая і звычайна матавая; афарбоўка і плямы моцна вар'ююцца. Самка звычайна адкладае 4, радзей 3 або 2, а ў выключных выпадках 5 яек. Калі кладка загінула, то самка можа адкласці да 3 (радзей 4) паўторных.

Калі да гнязда набліжаецца патэнцыйны драпежнік, дарослы вялікі зуёк, выдаючы гукі і сімулюючы зламанае крыло, адцягвае драпежніка і адводзіць ад гнязда.

 
Птушаняты вылупляюцца пакрытыя пухам і праз некалькі гадзін пакідаюць гняздо. Яны здабываюць корм самастойна, але звычайна іх ахоўвае прынамсі адзін з бацькоў, які таксама грэе іх ноччу і ў непагадзь. Птушаняты набываюць здольнасць да палёту праз 24-25 дзён, а праз пару дзён пасля першага палёту становяцца незалежнымі.

Migration information

Гэты від звычайна мігруе, але частка брытанскай папуляцыі пражывае на тэрыторыі пастаянна. Чым паўночней гняздуецца папуляцыя, тым паўднёвей знаходзіцца месца яе зімоўкі, а адпаведна працягласць міграцыі тых, хто гняздуецца паўднёвей, – самая кароткая. У сувязі з гэтым брытанская (самая паўднёвая) папуляцыя амаль аселая, а месцы яе зімоўкі – самыя паўночныя. Вялікія зуйкі звычайна мігруюць чародамі з некалькіх або часам прыблізна з тузіна асобін, часта разам з іншымі кулікамі.

Большая частка паўночна-заходняй папуляцыі мігруе праз Вялікабрытанію і Ірландыю ў сярэдзіне жніўня і сярэдзіне верасня, а таксама ў апошнія два тыдні траўня. Прынамсі, некаторыя папуляцыі, якія мігруюць з Грэнландыі, дасягаюць заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі, а затым, у першай палове верасня, Францыі. Дакладныя раёны зімоўкі невядомыя.

Лінька хутчэй за ўсё праходзіць у Заходняй Афрыцы, на зімоўках, ці паўночней, напрыклад, на ўзбярэжжы Марока або Маўрытаніі, дзе птушкі спыняюцца, перш чым працягнуць шлях на поўдзень. Верагодна, яны зімуюць у Заходняй Афрыцы, але дадзеных аб размеркаванні гэтых папуляцый ў месцах зімоўкі няма.
 

ВЯЛІКІ ЗУЁК

records

Gallery


dd

Species Fact Sheet

ВЯЛІКІ ЗУЁК

Scientific Name
Charadrius hiaticula
Length
18-20cm
Wing Span
48-57cm
Weight
54-75g
Distribution
BREEDS: southern Scandinavia to the British Isles and north west France WINTERS: from British Islands south to Africa
Conservation Status
Globally least concern
Habitat
Open ground on beaches or flats, may be found inland in open areas with little or no plant growth.
European Spring Migration
Typically May to early June
African Spring Migration
Typically September to April
Number Broods
2
Egg Size
35x26mm weight 11,5g (of which 6% is shell)
Clutch Size
3-4 eggs
Incubation period
23-25 days by male and female
Fledgling period
23-25 days as precocial, downy
Maximum Age
21 years 11 months 12 days (set in 2015)
Typical Life Span
5 years with breeding typically at 1 year

Other Spring Alive websites